Турцыя: =Каталіцкі храм у Ізміры будзе таксама выкарыстоўвацца праваслаўнымі=-ІЗМІР, Пятніца, 14 кра…

Турцыя: =Каталіцкі храм у Ізміры будзе таксама выкарыстоўвацца праваслаўнымі=
-ІЗМІР, Пятніца, 14 красавіка 2023 г. –
Праваслаўны Патрыярх Барталамей і генерал Ордэна францысканцаў айцец Масіма Фузарэлі падпісалі пагадненне, паводле якога каталіцкі касцёл Найсв. Дзевы Марыі ў Ізміры таксама будзе выкарыстоўвацца мясцовай праваслаўнай супольнасцю. Па словах Апостальскага вікарыя Стамбула, біскупа Масіміліяна Палінура, гэта «жэст братэрства» ў адносінах да Царквы-Сёстры і яшчэ адзін крок на шляху экуменізму ў надзеі, што аднойчы стане магчымым разам цэлебраваць сакраманты.