Маліцеся “Ісусавай малітвай”Добры спосаб упусціць Бога ў ваша паўсядзённае жыццё – маліцца кароткую …

Маліцеся “Ісусавай малітвай”

Добры спосаб упусціць Бога ў ваша паўсядзённае жыццё – маліцца кароткую “Ісусаву малітву”.

Катэхізіс Каталіцкай Царквы апісвае гэтую найстаражытную малітву наступным чынам: “Гэты найпрасцейшы заклік веры развіваўся ў малітоўнай традыцыі на Усходзе і на Захадзе ў многіх формах. Найбольш звычайнай формулай, перададзенай духоўнымі падзвіжнікамі Сіная, Сірыі і Афона, з’яўляецца вокліч: «Госпадзе, Ісусе Хрысце, Сыне Божы, памілуй нас грэшных!» Яна злучае хрысталагічны гімн Флп 2,6-11 з прашэннямі мытніка і сляпых. У гэтай малітве сэрца яднаецца з гаротным станам людзей і міласэрнасцю іх Збаўцы”. (2667)

Паўтарэнне гэтай малітвы зноў і зноў – выдатная магчымасць разважаць пра прыгажосць і міласэрнасць Бога. Чытанне яе зойме толькі некалькі секунд, але яна мае велізарную духоўную сілу.