У 37-ю гадавіну са дня Чарнобыльскай трагедыі беларускі Беластока выйшлі на вуліцы свайго горада, к…

У 37-ю гадавіну са дня Чарнобыльскай трагедыі беларускі Беластока выйшлі на вуліцы свайго горада, каб нагадаць людзям усяго свету, што мы не забыліся на атамную тэхнагенную катастрофу, якая забрудзіла вялікую частку тэрыторыі Беларусі. Савецкі “мірны” атам мае негатыўныя наступствы да гэтага часу.

А Лука нам падкінуў яшчэ і Астравец. Але і гэтага аказалася мала. Два дыктатары збіраюцца размяшчаць расейскую ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. 

SOS! Крэмль бярэ нас у ядравыя закладнікі.
НЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ Ў БЕЛАРУСІ!
Жыве Беларусь! Жыве вечна!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну