27.05.2023 Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь архібіскуп Антэ Ёзіч наведаў Берасьце з нагоды ўрачыстасьці ў гонар цудатворнай іконы Маці Божай Берасьцейскай – першай каранаванай залатымі папскімі каронамі іконы Багародзіцы ў незалежнай Беларусі, якая зьяўляецца каштоўнай памяткай старажытнага Берасьця і захоўваецца сёньня ў касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа. Прадстаўнік Папы Рымскага адслужыў урачыстую сьв. Імшу, падчас якой асьвяціў вуглавы камень у падмурак новага касьцёла ў Берасьці ў гонар сьв. Казімера ў новазабудаваным берасьцейскім мікрараёне Вулька. Разам з ім маліліся рыма-каталіцкі біскуп Пінскі Антон Дзям’янка, Апостальскі адміністратар грэка-католікаў у Беларусі архім. Сяргей (Гаек), мясцовыя сьвятары і вернікі лацінскага і візантыйскага абрадаў. Прадстаўніка Сьвятога Айца сустракаў у Берасьці новы гарадзкі кіраўнік Сяргей Лабадзінскі, які прысутнічаў таксама на ўрачыстай сьв. Імшы.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ