Падчас казаньня ў Берасьці ў касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ва ўрачыстасьць Маці Божай Берасьцей…

Падчас казаньня ў Берасьці ў касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ва ўрачыстасьць Маці Божай Берасьцейскай Апостальскі нунцый архібіскуп Антэ Ёзіч адзначыў: «Неабходна пераадолець палярызацыю, якая падзяляе беларускае грамадзтва. Таму неабходна шанаваць культуру міру і спрыяць павазе і культуры любові да кожнага чалавека, абараняючы яго годнасьць. /…/ Памолімся да Маці Божай Берасьцейскай, каб яна ахоўвала нас ад усялякага зла і дапамагала перамагаць нашыя недахопы і грахі, каб заўсёды быць вернымі сьведкамі Слова Ісуса ў сьвеце, у якім мы жывём».