15 чэрвеня 1896 года нарадзіўся Пётр Татарыновіч – «апостал рэлігійнага адраджэння Беларусі». Беларускі ксёндз, які праводзіў беларусізацыю ў касцёле. Хоць быў рыма-каталіцкім святаром, спрыяў пашырэнню уніяцтва. Таксама належаў да БХД. Пасля вайны апынуўся на эміграцыі, дзе стаў кіраўніком і асноўным аўтарам беларускіх перадач «Радыё Ватыкана» ды дырэктарам місіянераў для эмігрантаў-беларусаў лацінскага абраду. Абараніў доктарскую дысертацыю «Святы Кірыла, біскуп Тураўскі, і ягонае духоўнае вучэнне». А яшчэ Пётр Татарыновіч перакладаў на беларускую мову скарбы сусветнай літаратуры.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ