ДНІ МАЛІТВЫ ЗА ГОРАД МІНСК – 20238 верасня 2023, Свята Нараджэння Багародзіцы – гэта добрая нагода, …

ДНІ МАЛІТВЫ ЗА ГОРАД МІНСК – 2023
8 верасня 2023, Свята Нараджэння Багародзіцы – гэта добрая нагода, каб у асаблівай малітве ўзгадаць шматканфесійны горад Мінск, які святкуе сваё 956-годдзе.

У мінскіх грэка-каталіцкіх супольнасцях “вяночак малітвы” пачаўся ўжо ў сераду – 6 верасня 2023 (на Літургіі ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі) .

– 8 верасня – пятніца: Боская Літургія свята Раства Багародзіцы у храме Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) – у 18:30.
– 10 верасня – нядзеля, Боская Літургія з малітвай за горад Мінск:
= гадз. 10:00 – парафія Праведнага Язэпа (вул. Арджанікіде, 6)
= гадз. 10:00 – парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, 7)
= гадз. 12:00 – парафія Святога Духа (зав. Снежны, 7)
= гадз. 15:00 – парафія св. Міколы Цудатворцы (вул. Арджанікіде, 6)

Росквіт шматканфесійнага горада Мінска – духоўны, культурны і матэрыяльны – даручаем малітоўнаму Заступніцтву Багародзіцы, Якую Мінск ушаноўвае на свяім гербе.
+++
У гэтыя дні ўзгадваем 1067 год, калі Мінск уваходзіў у склад Полацкага княства, як адзін з яго найбуйнейшых гарадоў. У пачатку XII ст. наш горад стаў сталіцай удзельнага княства і ператварыўся ў буйны гандлёва-рамесніцкі цэнтр – цэнтр сустрэчы культур і духоўных традыцый.
У гэтыя святочныя дні беларускія грэка-католікі ў малітве ўзгадваюць усіх жыхароў шматканфесійнага горада Мінска, што на працягу стагоддзяў стваралі яго багатую духоўную, культурную ды матэрыяльную спадчыну.
«Дзякуем Богу, што ў Незалежнай Беларусі можам у старажытным горадзе Мінску несці духоўнае ды сацыяльнае служэнне нашым суграмадзянам».