Відэазапіс прэзентацыі кантыкаў супрасльскага манастыра з 17 стагоддзя, якая адбылася ў рамках канцэрту 18 жніўня 2023 г. у Супраслі (Польшча) падчас І міжнароднага фэстывалю «Метастазіо без межаў».
Супрасльскія кантыкі з’яўляюцца сапраўдным скарбам спадчыны Ўніяцкай Царквы. Выкананыя ў барокавым стылі, яны паказваюць аб’яднанне заходняй музычнай культуры з візантыйскай царкоўнай традыцыяй тых часоў.