Паводле сцвярджэння міністра адукацыі, 40% школ у краіне — беларускамоўныя.”Напэўна, нехта скажа, шт…

Паводле сцвярджэння міністра адукацыі, 40% школ у краіне — беларускамоўныя.

“Напэўна, нехта скажа, што занадта вялікая лічба і нешта тут не так. Так, калі казаць пра колькасць дзяцей, якія вучацца ў гэтых 40% школ, гэта каля 10%. Чаму? Таму што гэта пераважна сельскія школы, у якіх традыцыйна праходзяць навучанне на беларускай мове”, — заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры “Беларусь 1”.

Паводле яго слоў, 1 верасня 2023 года ў Беларусі навучанне пачалося ў 2.846 школах. Пры гэтым за тыдзень да пачатку навучальнага года Міністэрства адукацыі называла іншую лічбу — 2.865. Такім чынам, калі верыць інфармацыі Іванца пра адсотак беларускамоўных школ, у краіне іх павінна быць ад 1.138 да 1.146.

Крыніца: “Беларусь 1”