Пайшла ў друк кніга “Выбранае” айца Льва Гарошкі, укладзеная Лявонам Юрэвічам і Натальляй Гардзіенка…

Пайшла ў друк кніга “Выбранае” айца Льва Гарошкі, укладзеная Лявонам Юрэвічам і Натальляй Гардзіенкай.

Новая кніга сэрыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва, прысьвечаная жыцьцю й творчаму даробку айца Льва Гарошкі (1911–1977). Грэка-каталіцкі сьвятар, ён багата займаўся вывучэньнем гісторыі хрысьціянства ў Беларусі й асабліва мінулага й сучаснага яму стану Уніяцкай Царквы, аналізаваў падзеі ў асяродзьдзі беларускай эміграцыі пасьля Другой сусьветнай вайны. Напісанае айцом Львом у 1940-х — 1950-х гг. набывае асаблівую актуальнасьць сёньня.

Прапанаваная чытачу кніга «Выбранае» рэпрэзэнтуе як тэксты пра аўтара, гэтак і ягоныя ўспаміны ды працы аб рэлігійнай гісторыі Беларусі, а таксама рэфлексіі пра беларускую эміграцыю.