8 верасня 1983 г. адбылася біскупская хіратонія Уладзіміра Тарасевіча, OSB, прызначанага Апостальскім візітатарам для беларусаў-каталікоў на Захадзе.
Яго хіратонію здзейсніў украінскі грэка-каталіцкі біскуп з епархіі св. Мікалая ў Чыкага (ЗША) Інакенцій Іларыён Латоцкі ў саслужэнні рыма-каталіцкага біскупа Даніэля Вільяма Кучэры з епархіі Саліна (ЗША) і русінскага біскупа Эміля Джона Міхаліка з грэка-каталіцкай епархіі Парма (ЗША).