ветнай вайны. Вярнуць у Полацак удалося тады толькі частку рэліквіяў сьвятога.У Каталіцкай Царкве ў…

ветнай вайны. Вярнуць у Полацак удалося тады толькі частку рэліквіяў сьвятога.

У Каталіцкай Царкве ўспамін сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, пасьля яго беатыфікацыі 16 траўня 1643 г. папам Рымскім Урбанам VIII, быў прызначаны на 12 лістапада, калі ён прыняў мучаніцкую сьмерць у Віцебску. Але ў Рэчы Паспалітай урачыстае ўшанаваньне памяці сьвятога Язафата ва Ўніяцкай Царкве згодна з рашэньнем Замойскага сіноду (1720 г.) было перанесенае з дня яго мучаніцкай сьмерці на 16 верасьня, пасьля сьвята Крыжаўзвышэньня. У гэты дзень адбываліся ўрачыстыя працэсіі вуліцамі Вільні і іншых гарадоў і мястэчак ВКЛ.

У БГКЦ традыцыя ўшанаваньня сьв. Язафата 16 верасьня пачала адраджацца ў 2000-я гады. Цяпер у гэты дзень адзначаецца перанясеньне мошчаў сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага.

Сёньня, 16 верасьня 2023 г., сваё парафіяльнае сьвята адзначае грэка-каталіцкая парафія сьв. Язафата ў Лідзе.

На фота:
ўніяцкая ікона сьв. Язафата (канец XVII – пач. XVIII стст.), мошчы сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага ў алтары сьв. Васіля Вялікага ў базыліцы сьв. Пятра ў Рыме.