У панядзелак – 18 верасня 2023, у Афінах пачалася братэрская Сінакса Іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў Еўропы – CHOCE (Conventus Hierarcharum Catholicorum Europae). Гэта сустрэча іерархаў Усходніх каталіцкіх Цэркваў розных традыцый. =У сустрэчы ў Афінах удзельнічаюць больш за 60 іерархаў ды іх супрацоўнікаў з каталіцкіх Цэркваў візатыйскай, армянскай, мараніцкай, сірыйскай і малабарскай традыцыі ў Еўропе. Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву (БГКЦ) прадстаўляюць архімандрыт Сяргей (Гаек) MIC і іераманах Лявонцій (Тумоўскі) MSU. =У Праграме Сінаксы прадбачаныя багаслоўскія даклады ды іх абмяркаванне і літургічныя службы: у аўторак – 19 верасня Боская Літургія ў катэдральным саборы Грэка-каталіцкага Экзархата ў Афінах, у сераду – 20 верасня Вячэрня ў катэдры Армянскага Ардынарыята ў Афінах.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ