У нядзелю, 24 верасня 2023 г. грэка-каталіцкая парафія ў Антвэрпане (Бельгія) адзначыла Юбілейны Фэ…

У нядзелю, 24 верасня 2023 г. грэка-каталіцкая парафія ў Антвэрпане (Бельгія) адзначыла Юбілейны Фэст з нагоды 400-годдзя мучаніцтва св. Язафата, 20-годдзя парафіі і 25-годдзя святарства а. Яна Майсейчыка.

Святкаванне ўзначаліў біскуп Йоган Бонні, ардынарый Антвэрпэна. Да падзеі далучыліся вернікі і сябры з розных гарадоў і вёсак Бельгіі, Нямеччыны, Францыі, Англіі, Польшчы і Чэхіі, каталікі, праваслаўныя і пратэстанты.

Ахвяру Еўхарыстыі разам з біскупам склалі святары візантыйскага і рымскага абрадаў біскупскі вікарый а. Эмануэль Ікеобі, а. Марцін Дэрдзюк, OFMCap, парах Федэрацыі Паўночнага Антвэрпэна; ераманах Томас Пот, OSB, прафесар Літургічнай тэалогіі Універсітэта святога Ансельма і Папскага Усходняга Інстытуту ў Рыме; архімандрыт Франсіс Гільдэбранд Вандэр Малэн з Мельхіцкай Грэка-Каталіцкая Царквы; ераманах Руслан Піх CSsR, Член Прасвітарскай рады і Калегії епархіяльных раднікаў Парыжскай епархії УГКЦ, Сінкел у справах манаства Епархіі св. Уладзіміра Вялікага, адміністратар украінскай парафіі ў Антвэрпэне; а. Мікола Буцяк, вікарый УГК парафіі ў Антверпене; а. Сяргей Стасевіч, парах Беларускай Грэка-Каталіцкай парафіі ў Лондане; ераманах Албан Дудэлет, рэктар Супольнасці Візантыйскага абраду ў гонар святога Яна Хрысціцеля (Брусэль); протадыякан Вім Тобэ і дыякан Герман Якабс.

Аздобіў Літургію сваімі спевамі фламандскі грэка-каталіцкі хор “Анёльскі сабор” на чале з Крысцінай Ван Ларэ.

І зусім святочным зрабілі настрой Андрусь Такіданг і Аляксандр Ясінскі.