Святога Змітра шанавалі славяне з часоў яшчэ да прыняцця хрысціянства. Салонікі – адзін з бліжэйшых …

Святога Змітра шанавалі славяне з часоў яшчэ да прыняцця хрысціянства. Салонікі – адзін з бліжэйшых да Балгарыі і Македоніі грэчаскіх гарадоў, і таму славяне ведалі і маглі на свае вочы бачыць, як там шануюць св. Змітра. З горада Салонікі паходзяць стваральнікі першай славянскай азбукі – святыя Кірыла і Мятод.

У жыцці Кірылы і Мятода сказана, што пераклад Святога Пісання на славянскую мову з грэцкай яны скончылі ў дзень памяці св. Змітра, адслужыўшы яму з гэтай нагоды падзячную службу. Зрабілі славяне і “падарунак” св. Змітру, бо толькі ў перакладзе на царкоўнаславянскую мову захаваўся адзін з богаслужэбных канонаў святому.