16 лістапада – свята Вастрабрамскай іконы Маці Божай. У 1927 г. ікона была каранавана папскімі каронамі і названая Блаславёнай Дзевай Марыяй Маці Міласэрнасці.
Радуйся, Уладарка, Маці Міласэрнасці, жыццё, суцяшальніца і надзея наша! Мы — выгнаннікі, дзеці Евы — просім Цябе, на Цябе спадзяемся, плачучы ў гэтай даліне слёз. О, Заступніца наша, глянь на нас літасціва! А Ісуса — блаславёны плод улоння Твайго — пасля гэтага выгнання дазволь нам бачыць, о Ласкавая, о Літасцівая, о Найсвяцейшая Дзева Марыя.
Беззаганная Маці Божая, Уладарка неба, Маці міласэрнасці, Заступніца і Прытулак грэшнікаў! Вось я, натхнёны ласкамі, якія Ты так шчодра выпрасіла для мяне сваёю мацярынскаю ласкавасцю са скарбаў любові Божай, пастанаўляю цяпер і назаўсёды аддаць у Твае рукі сваё сэрца, каб Ты прысвяціла яго Ісусу. Амін.