Не будзем паддавацца роспачы, калі ўбачым бязбожных у дабрабыце, а Божых слугаў у цярпенні. Будзем мець веру, браты і сёстры; нас выпрабоўвае жывы Бог. У гэтым жыцці мы спазнаём уціск, каб у будучыні атрымаць узнагароду. Ніхто са справядлівых не атрымаў адразу ўзнагароды, але чакаў яе. Калі б Бог адразу ўзнагароджваў справядлівых, гэта было б падобным да гандлю, дзе няма месца праслаўленню. Нашая святасць была б знешняй, бо на самай справе мы б імкнуліся да неадкладнай карысці, а не да пабожнасці. Таму Божы суд непакоіць і знявольвае таго, хто з’яўляецца несправядлівым.
Адзінаму і нябачнаму Богу, Айцу праўды, які паслаў нам Збавіцеля і Даўцу несмяротнасці, праз якога таксама аб’явіў нам праўду і вечнае жыццё, Яму хвала на вякі вякоў. Амін.
Гамілія ІІ ст.