На жаль, радасьць сьвята з парафіянамі з прычыны стану здароўя ня змог разьдзяліць шматгадовы душпастыр грэка-католікаў у Берасьці а. Ігар Кандрацьеў, які ў свой час спрычыніўся да стварэньня грэка-каталіцкіх парафіяў і асяродкаў у Берасьцейскай вобласьці. Таму падчас Літургіі вернікі асабліва маліліся за яго здароўе.
Хай сьвятыя браты-апосталы Пятро і Андрэй апякуюцца грэка-каталіцкай парафіяй у Берасьці, вучаць сучасны сьвет духу сапраўднай любові, дапамагаюць пераадолець непаразуменьні і варожасьць, і хай асабліва заступаюцца за народы Ўсходу, выпрошваюць для іх і для ўсяго сьвету дары брацкай еднасьці, міру і згоды.