Вельмі раім заглянуць на выставу абразоў у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Не пашкадуеце. Асабл…

Вельмі раім заглянуць на выставу абразоў у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Не пашкадуеце. Асабліва з расповедам ад куратара выставы.

Там шмат-шмат усяго цікавага.
Для нас пэўным шэдэўрам стаў абраз “Бегства ў Егіпет” (глядзіце фота 2-3). Там не бачны твар Язэпа, які вывозіць Марыю і дзяцятка ад небяспекі. Шыкоўны вослік які паказвае зад (мусіць цару Іраду).
А як міла выяўлены дзяцятка Хрыстос. Мы яго фактычна не бачым, ён укутаны пад вопраткай Марыяй, яна яго абдымае. Усё як ў жыцці.
(Твор з Петрыкава Гомельскай вобл.).

Яшчэ больш шыкоўны абраз – нараджэнне дзяцятка Марыі (маці Хрыста). Гл. фота #4. Там столькі шыкоўных дэталяў.

Выстава – проста цуд.
Паспяшыце, яна часовая.