Той, хто не захоча ўсімі сіламі ўзвялічваць Госпада і асвячаць імя Ягонае, «будзе названы найменшым у Валадарстве Нябесным» (Мц 5, 19). Імя ж Божае святое, бо Яго магутнасць пераўзыходзіць усялякае стварэнне, яна не параўнальная ні з чым, што Ён стварыў.
«Прыняў свайго слугу Ізраіля, памятаючы пра сваю міласэрнасць» (Лк 1, 54).
Марыя прыгожа называе слугою Госпада Ізраіль. Госпад выбраў яго, паслухмянага і прыніжанага, для збаўлення, як кажа Осія: «Ізраіль – слуга Мой, яго палюбіў Я» (пар. Ос 11, 1).
Бо той, хто не можа прынізіцца, не можа ні збавіцца, ні сказаць разам з прарокам: «Вось Бог дапамагае мне, Госпад падтрымлівае маё жыццё» (Пс 54, 6). Кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця, той будзе большым у Валадарстве Божым (пар. Мц 18, 4).
Св. Беда Вялебны