Пропаведзь на Нядзелю пра ЗакхеяМісія Ісуса ў поўнай меры выяўляецца таксама ў тым, што Закхей уваса…

Пропаведзь на Нядзелю пра Закхея
Місія Ісуса ў поўнай меры выяўляецца таксама ў тым, што Закхей увасабляе ідэал вернасці слову Ісуса, прымаючы яго і навяртаючыся да яго. У Евангеллі паводле Лукі гэтая прыхільнасць выражаецца некалькімі простымі, але значнымі словамі («сёння», «хутчэй», «паспешліва», «з радасцю»), якія мы сустракаем у сцэне з Закхеем. «Сёння» азначае момант збаўлення, які таксама становіцца рэальнасцю ў жыцці Закхея. Хутчэй» (або «паспешліва») азначае месіянскі поспех, вырашальны момант, які нельга прапусціць. «З радасцю» паказвае на плён збаўлення, які напаўняе ўсю сутнасць чалавека. Узорам такой прыхільнасці ў Евангеллі паводле Лукі з’яўляецца Марыя, а побач з ёю – і гэты факт нас здзіўляе, парушаючы нашы чалавечыя стэрэатыпы – становяцца таксама грэшнікі, мытнікі (як Закхей), пастухі з Бэтлеему.

http://cssr.by/slova/propavedzi/227-propavedz-na-nyadzelyu-pra-zakkheya.html