Пастарайцеся часцей збірацца для падзякі Госпаду і Яго праслаўлення. Бо калі вы часта збіраецеся ў а…

Пастарайцеся часцей збірацца для падзякі Госпаду і Яго праслаўлення. Бо калі вы часта збіраецеся ў адным і тым жа месцы, слабее моц сатаны, а ваша згодная вера абясшкоджвае згубу, якую ён прыносіць. Няма нічога больш каштоўнага за мір, які робіць дарэмнай усякую варожасць зямных і нябесных непрыяцеляў.

Усяго гэтага дасягнеце, калі ў вас будзе дасканалая вера і любоў да Хрыста, бо яны з’яўляюцца пачаткам новага жыцця і яго канчатковай мэтай: вера – гэта пачатак, а любоў – канчатковая мэта. Спалучэннем абедзвюх ёсць сам Бог, а ўсе астатнія дабрадзейнасці паходзяць з гэтых дзвюх. Хто вызнае веру, не памыляецца, а хто вызнае любоў, не мае нянавісці. Дрэва пазнаецца па пладах (пар. Мц 12, 33), а тых, хто кажа, што паходзяць ад Хрыста, можна пазнаць па ладзе жыцця. Бо цяпер трэба не вызнаваць, але да канца трымацца дабрадзейнасць веры.

Лепей маўчаць і быць, чым казаць і не быць. Навучанне добрае тады, калі выконваецца тое, чаму вучаць.

Св. Ігнат Антыёхскі