Вось ужо студзень 2024 года. І як-жа самотна ад таго, што многа сумленных беларусаў яшчэ сядзяць у …

Вось ужо студзень 2024 года. І як-жа самотна ад таго, што многа сумленных беларусаў яшчэ сядзяць у турмах. Ад таго, што мы пакуль нічога не можам зрабіць, каб вызваліць іх. Можам толькі дзякаваць ім і выказваць сваю падтрымку.

Беларусы і беларускі Беластока віншуюць з Днём нараджэння ўсіх палітвязняў Беларусі, якія нарадзіліся ў студзені!
Сіл і моцнага здароўя Вам, нашы героі!!! Каб усе Вы хутчэй вярнуліся дадому жывымі і здаровымі!!! Мы памятаем пра Вас,  падтрымліваем і хвалюемся за Вас!!! Беларусь хутка будзе вольнай, а каты атрымаюць сваё пакаранне!!!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну