“ПАКАЯНЬНЯ ДЗЬВЕРЫ” – песьні сьпяваюцца ад Нядзелі Мытніка і Фарысея да пятай Нядзелі Вялікага Посту: (Тон 8) Слава…: Пакаяньня дзьверы адчыні мне, Жыцьцядаўча: зранку дух мой імкнецца да сьвятыні Тваёй; сьвятыня ж цела майго ўся апаганеная, але Ты, як Добры, ачысьці мяне ў дабрасардэчнай міласьці Тваёй
Цяпер…: На сьцежкі збаўленьня настаў мяне, Багародзіца, бо я апаганіў душу маю саромнымі грахамі і ў ляноце ўсё жыцьцё маё змарнаваў; але Тваімі малітвамі выбаў мяне ад усялякай нячыстасьці.
(тон 6) Зьмілуйся нада мною,Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці і паводле мноства дабротаў Тваіх загладзь беззаконьне маё.
Разважаючы над мноствам зробленых мною лютых грахоў, я, няшчасны, з трапатаньнем чакаю страшнага суднага дня: але, спадзяючыся на міласьць дабрасардэчнасьці Тваёй, як Давід, усклікаю Табе: “Зьмілуйся нада мною, Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці”. [Паводле: ЧАСОЎНІК, Антвэрпан 2012, ст. 39].