ДЫСПЕНСАЦЫЯ ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 8 сакавіка 2024. =На падставе канона 1538 § 1 К…

ДЫСПЕНСАЦЫЯ ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 8 сакавіка 2024. =На падставе канона 1538 § 1 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі – Архімандрыт Сяргей (Гаек) удзяляе на тэрыторыі Апостальскай Адміністратуры дыспенсацыю ад абавязку устрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам (старэйшым за 14 гадоў), у пятніцу 8 сакавіка 2024 года.

=Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.