У першым сёлетнім нумары часопіса «Наша вера» літаратуразнаўца Сяргей Чыгрын у эсэ «Дзесяць фактаў з жыцця экзарха Антона Неманцэвіча» апавядае пра цікавую асобу першага экзарха Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы, доктара тэалогіі і права, рэлігійнага і грамадска-культурнага дзеяча.
Мастацтвазнаўца Галіна Флікоп-Світа ў артыкуле «Іконы ў хаце беларусаў» апавядае пра рэгіянальныя і канфесійныя асаблівасці ўладкавання абразоў у інтэр’еры сялянскага жытла.
Вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Любоў Сысоева ў артыкуле «На Божую хвалу» піша пра творы сакральнага мастацтва Беларусі XVI–XIX стст.
https://ave-maria.by/events/3317-vyjshau-pershy-numar-chasopisa-nasha-vera-za-2024-god