4 красавіка 1925 г. праз папскага нунцыя ў Варшаве паўнамоцтвы засноўваць «новаўнійныя» парафіі атрымалі біскупы Луцкай, Люблінскай, Віленскай і Пінскай каталіцкіх дыяцэзій. З гэтага часу на дадзеных тэрыторыях пачалі ўзнікаць каталіцкія парафіі ўсходняга абраду.
Афіцыйная назва гэтага інстытуту была «Рымска-Каталіцкая Царква ўсходняга абраду». Сярод назваў былі пашыраныя: «неаунія», «каталіцтва ўсходняга абраду», «усходні абрад», «бірытуалістычная (двухабрадная) унія».