У сераду, 8 траўня 2024 г., Папа Францішак прызначыў новага біскупа-ардынарыя для Мукачаўскай грэка-…

У сераду, 8 траўня 2024 г., Папа Францішак прызначыў новага біскупа-ардынарыя для Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі. Ім стаў а. Тэадор Мацапула, сінкел па справах манаства МГКЕ.

Тэадор Мацапула нарадзіўся 21 жніўня 1981 года ў сяле Крылас Івана-Франкоўскай вобласці. У 2001 г. уступіў у навіцыят Кангрэгацыі Уцелаўлёнага Слова, працягнуў навучанне ў Міжнароднай семінарыі Сан-Вітальяна ў Сеньі і ў Цэнтры вышэйшых студыяў святога Біскупа Бруна (2002-2008). 25 жніўня 2007 г. склаў вечныя зарокі, а 10 лютага 2008 г. прыняў прэзбітарскае пасвячэнне.

Мукачаўская грэка-каталіцкая епархія ўзнікла ў выніку Ужгарадскай уніі паміж праваслаўнымі хрысціянамі Закарпацця і Каталіцкай Царквой, якая была заключана 24 красавіка 1646 г. Хрысціянства на Закарпацці пачынаецца ад часоў місіі святых апосталаў славянскіх Кірыла і Мятода, а гэта азначае яшчэ да падзелу Цэркваў.