30 траўня 2024 – CORPUS CHRISTI = Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста=Божае Цела – распаўс…

30 траўня 2024 – CORPUS CHRISTI = Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
=Божае Цела – распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (якая адзначаецца ў чацвер пасля першай нядзелі пасля Пяцідзесятніцы).
=У гэты дзень Царква сладае падзяку Збаўцы за дар Эўхарыстыі; у гэты ж дзень або ў наступную пасля яго нядзелю адбываецца працэсія, у якой Найсвяцейшы Сакрамант з пашанаю нясуць па вуліцах гарадоў і вёсак.
=Святкаванне ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста бярэ свой пачатак з XIII стагоддзя. У 1246 годзе адбылася першая эўхарыстычная працэсія ў дыяцэзіі Льеж (Бельгія). =У некаторых Усходніх Каталіцкіх Цэрквах адзнячаецца гэтая ўрачыстасць (Апостал: 1 Карынцянаў 11:23-32; Евангелле: Ян 6:48-54), у іншых (у тым ліку ў БГКЦ) клір і вернікі ўдзельнічаюць у эўхарыстычнай парцэсіі разам з рыма-католікамі.