Леў Кішка — Кіеўскі мітрапаліт Грэка-Каталіцкай, тады Уніяцкай, Царквы ў 1714-1728 гадах — шматгранн…

Леў Кішка — Кіеўскі мітрапаліт Грэка-Каталіцкай, тады Уніяцкай, Царквы ў 1714-1728 гадах — шматгранна важная постаць для БГКЦ. Ён жыў і служыў у часы брутальнага перахопу ўплыву на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай з боку Маскоўскага царства, якое навязвала свае парадкі, асабліва ў рэлігійных і царкоўных справах. Але ўжо тады, у складаных гістарычных абставінах, мітрапаліт Леў Кішка здолеў закласці важныя краевугольныя камяні ў інстытуцыянальныя асновы Царквы, у развіццё манаства, у прыватнасці Базыльянскага ордэна. Значнасць гэтай дзейнасці цяжка пераацаніць, улічваючы тое, якія выпрабаванні чакалі на Царкву ў наступныя дзесяцігоддзі і стагоддзі.

http://cssr.by/tsarkva/svyatyya/233-leu-kishka-mitrapalit-greka-katalitskaj-tsarkvy-pachatku-xviii-stagoddzya.html