Госпад сярод шматлікага натоўпу, якому кажа гэтыя словы, шукае сваіх супрацоўнікаў і яшчэ раз паўтар…

Госпад сярод шматлікага натоўпу, якому кажа гэтыя словы, шукае сваіх супрацоўнікаў і яшчэ раз паўтарае: «Хто той чалавек, які ўпадабаў жыццё і любіць доўгія дні, каб бачыць дабро?» (Пс 34, 13). Калі, пачуўшы гэтае, адкажаш: «Я», – Бог скажа табе: «Паколькі хочаш мець праўдзівае і вечнае жыццё, сцеражы язык свой ад злога і вусны свае ад словаў падступных, адвярніся ад зла і рабі дабро, шукай міру і трымайся яго (пар. Пс 34, 14-15). Калі гэта зробіце, Мае вочы будуць скіраваныя на вас, а вушы Мае будуць адкрытыя на вашыя просьбы. І перш, чым паклічаце Мяне, Я адкажу: “Вось Я”».

Што ж для нас наймілейшае, дарагія браты, за гэтае запрашэнне? У сваёй ласкавасці Госпад паказвае нам дарогу жыцця.

Таму падпярэжам сцёгны верай і выкананнем добрых учынкаў, пойдзем сцежкамі Госпада пад кіраўніцтвам Евангелля, каб мы былі годныя сузіраць Таго, Хто паклікаў нас у Сваё валадарства. Калі мы прагнем пасяліцца ў гэтым валадарстве і ў Святыні Госпада, мы павінны бегчы дарогаю добрых учынкаў, бо інакш туды не патрапім.

Св. Бенядыкт