адоў. Не дачакаўшыся, аднак, свабоды, біскуп Павел Гойдыч памёр у вязніцы 17 ліпеня 1960 г. у дзень, калі яму споўнілася 72 гады. Перад смерцю прыступіў да св. споведзі і прыняў Святое Прычасце з рук рыма-каталіцкага святара Францішка Враны, які таксама быў у вязніцы, падобна, як і шмат іншых святароў у тыя цяжкія для Царквы ў Славакіі часы.
Пахаваны біскуп на могілках леапольдаўскай вязніцы без святара пад нумарам 861. У 1968 г., калі Грэка-Каталіцкая Царква ў Славакіі зноў атрымала права на існаванне, ягонае цела перазахавалі ў крыпце прэшаўскай катэдры, а з 1990 г. біскуп Павел Гойдыч спачывае ў капліцы св. Пятра і Паўла прэшаўскай грэка-каталіцкай катэдры. Біскуп Павел Гойдыч асабліва шанаваны сярод славакаў, русінаў і венграў.