8 верасня – свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.Свята бярэ пачатак з урачыстага асвячэння свят…

8 верасня – свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.

Свята бярэ пачатак з урачыстага асвячэння святыні святой Ганны ў Ерусаліме. Паводле традыцыі на тым месцы стаяў дом, у якім нарадзілася Багародзіца.

Паводле старажытных апокрыфаў і больш позняга протаевангелля Якуба бяздзетныя Якім і Ганна мелі відзенне анёла, які спавясціў ім, што ад іх народзіцца дачка, якая адыграе вялікую ролю. Якім і Ганна праз некаторы час пасля нараджэння Марыі аддалі яе ў Ерусалімскую святыню.

Літургічная традыцыя падкрэсьлівае вялікі сэнс гэтага сьвята, які палягае ў праўдзе пра надзвычайны ўдзел Марыі ў справе адкупленьня чалавецтва.

Нараджэнне Тваё, Багародзіца Дзева, радасць абвясціла ўсяму свету, бо з Цябе ўзышло Сонца праведнасці, Хрыстос Бог наш, Які, адмяніўшы праклён, даў блаславенне і, знішчыўшы смерць, дараваў жыццё вечнае.