Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

ВЯЛІКІ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІДарагія землякі, паважаныя Беларусы!Віншуем нас усіх з найвялікшым нашы…

*

ВЯЛІКІ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ

Дарагія землякі, паважаныя Беларусы!

Віншуем нас усіх з найвялікшым нашым нацыянальным сьвятам Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь! 33 гады таму, 25-га Жніўня 1991 года, пасьля 73 -х гадоў савецка-камуністычнай расейскай аккупацыі над нашай Бацькаўшчынай паўстала сьвітаньне Незалежнасьці. Неўзабаве над незалежнай краінай ўзьвіўся наш сьвяты Бел-Чарвона-Белы Сьцяг і застуганела Пагоня, даганяючы ворагаў і адступнікаў. Гэта быў магутны, узьнёслы незабыўны час, які перажыло пакаленьне беларускай перамогі і нядоўгай свабоды. Гэта бала самая магутная перамога Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і ўсёй Беларускай нацыі.

Але ўсё вернецца, ўсё вернем ізноў, пакуль жывуць людзі народнага духа, волі і справядлівасьці. Не зважайма на брэх сабак. Ня боймася, што цяжкі час. Ён гартуе новыя сілы. Памятайма 25 Сакавік і 25 Жнівень. Памяць аб сабодзе вызначае шлях.

Цяпер пад відам дэмакратаў узьбіліся ворагі на прастол нацыянальнай свабоды і гавораць пустату, спасылаюцца на народ, душачы яго эканамічнымі санкцыямі, заклікаючы бамбаваць тэрыторыю Айчыны. (Дамагліся, што нават патрыманае адзенье з плячэй эўрапейца забаранілі прадаваць беларусам сябры “дэмакратыі”.) Але ня першы раз бачыла такіх наша зямля. Ганебны час іх міне разам з часам Лукашэнкі. Беларусь жыла, жыве і будзе жыць.

Слава 25-му Жніўня!
Слава Айчыне!

25 Жнівень 2024 год.
Зянон Пазьняк
Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту
Руху “Вольная Беларусь

=====================================================
Нагадваем, што сёньня ў Беларускім доме ў Варшаве (Kryniczna 6, 16:00) адбудзецца сьвяточная імпрэза ў гонар Дня Незалежнасьці, дзе будзе выступаць і Зянон Пазьняк!
Падрабязнасьці:
https://t.me/volnaja_belarus/4147

ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

СЬВЯТА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ — 25 ЖНІЎНЯ, ВАРШАВА

25-га Жніўня сябры Нацыянальна-Вазвольнага Руху “Вольная Беларусь” пры арганізацыйнай падтрымцы Беларускага Дому ў Варшаве ладзяць урачыстую імпрэзу ў гонар сьвята Дзяржаўнай Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

У…