Запрашаем вас на пілётны кінапрагляд фільмаў па-беларуску! Гэта цудоўная магчымасьць адпачыць і атрымаць уражаньні ў сяброўскай кампаніі.
Вас чакае гарбата, кава, печыва і папкорн, каб зрабіць атмасфэру дамашняй і ўтульнай.
Але галоўным сюрпрызам будзе сам фільм! Выбар кіно адбудзецца на месцы ўдзельнікамі мерапрыемства. Гэта будзе шанец паўдзельнічаць у міні-дэбатах, пазнаёміцца з новымі людзьмі , падзяліцца сваімі думкамі і проста зрабіць кінапрагляд незабыўным.
Не губляй магчымасьць, каб пусьціцца ў кінападарожжа з намі! Будзе весела і цікава, і мы чакаем вас у кампаніі сапраўдных кінаманаў!
Прыходзьце самі, клічце сяброў і дзяліцеся гэтым допісам зь іншымі.