Былога вайскоўца судзяць за перадачу ўкраінцам інфармацыі пра расейскія войскіСёння ў Мінскім гарадс…

Былога вайскоўца судзяць за перадачу ўкраінцам інфармацыі пра расейскія войскі

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачалі судзіць Дзмітрыя Гуліна — ваеннага ў адстаўцы, якога абвінавачваюць у дзейнасці на карысць украінскіх спецслужбаў. Пасяджэнне вядзе суддзя Святлана Бандарэнка.

Вядома, што Дзмітрый да 2012 году служыў ва Узброеных сілах Беларусі, пасля 2020 года ён з’ехаў ва Узбекістан. Праўладныя крыніцы паведамляюць, што пасля гэтага ён паехаў у Кіеў, дзе яго нібыта завербавала СБУ. Пазней Дзмітрый вярнуўся ў Мінск, дзе яго затрымалі.

Паведамляецца, што мужчына-тапограф высокага класа раней меў доступ да дзяржаўных сакрэтаў. Таксама праўладныя крыніцы пішуць, што падчас паўнамасшатбнага ўварвання РФ ва Украіну Дзмітрый перадаваў украінскім спецслужбам інфармацыю аб перамяшчэнні і дыслакацыі войскаў, складзе сіл спецаперацый і многае іншае.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/112736

Падтрымаць мужчыну:
СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Дзмітрый Барысавіч Гулін
Напісаць анлайн