Хацелася б растлумачыць сытуацыю з заменай пляката з палітвязьнямі на шыбах нашай прасторы.Па-першае…

Хацелася б растлумачыць сытуацыю з заменай пляката з палітвязьнямі на шыбах нашай прасторы.

Па-першае, мы хочам падкрэсьліць, што рашэньне аб замене партрэтаў не азначае, што мы спыняем нашую дзейнасьць па падтрымцы палітычных зьняволеных у Беларусі. Наадварот, мы ўзмацняем і пашыраем гэтую працу ва ўсіх кірунках.

Пазьней мы будзем інфармаваць беларусаў пра нашыя дзеяньні і дасягненьні ў гэтым напрамку.

Па-другое, мы разумеем, што партрэты палітычных вязьняў маюць для нас усіх асаблівае значэньне. Мы хочам прыдаць новую энэргію клопату аб іх вызваленьньні (а не прынізіць дзеяньні былой каманды хаба) — таму дадамо плякаты пра іншых вязьняў.

Па-трэцье, у хуткім часе ў прасторы з’явіцца паштовая скрыня, праз якую можна будзе дасылаць лісты палітвязьням і іх блізкім для падтрымкі. Таксама з’явіцца асобная ініцыятыва, па напісаньню лістоў і іх адпраўцы.

Запрашаем усіх неабыякавых далучыцца да стварэньня гэтай ініцыятывы. Зробім падтрымку палітвязьняў разам!

Мы працуем для вас:
Адрас: pl. Konstytucji, 6
з 9:00 да 21:00
Панядзелак – Субота
Сувязь: @robimrazamadmin
Тэлефон: +48 573 202 950

Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam