OEECзапускае курс пра тое, як уладкаваны грамадскія арганізацыі і ініцыятывы: як ацэньваць патрэбы мэтавых груп, пісаць праектныя заяўкі, справаздачы і тэхнічныя заданні, інтэграваць скразныя каштоўнасці у дзейнасць арганізацыі і г.д.
Праграма складаецца з кароткіх навучальных відэаролікаў, варкшопаў, тэкстаў і заданняў, і вам будуць даступныя: 10 анлайн-варкшопаў і лекцый з эксперт_камі курса; 2 нэтворкінга ў фармаце дыскусій і абмеркавання кейсаў; самастойнае вывучэнне матэрыялаў на анлайн-платформе; практычныя заданні з магчымасцю атрымаць зваротную сувязь; чулліва адабраныя дадатковыя матэрыялы па тэмах.
Навучанне пройдзе з 19 кастрычніка па 20 лістапада.