У гэтую суботу, 16 снежня, спартыўны клуб “Волат” запрашае дзяцей і іх бацькоў на перадкалядную вечарынку!
Праграма мерапрыемства: 15:00 – воркшоп для дзяцей (ад 8 да 14 гадоў) па вырабе ўпрыгожанняў для ялінкі. Са звыклых прадметаў сваімі рукамі мы зробім незвычайныя ёлачныя цацкі. 16:00 – майстэрня снежнай выцінанкі. Выражам белыя і чырвоныя сняжынкі і збярэм іх у святочную гірлянду. Удзельнікі: дзеці, а таксама ахвотныя дарослыя. 17:00 – упрыгожванне ялінкі і прасторы клуба. 17:30 – гульні і гарбата (прыносьце пачастункі да салодкага стала).
Вул. Malawskiego, 6, Mokotów Вітаюцца данаты на арганізацыйныя выдаткі.