У Варшаве адбудзецца Калядны фэст, на які варта трапіць беларусам і беларускам у эміграцыі. Музычнае свята чакае ўсіх 23 снежня.
На імпрэзе ў Варшаве выступяць беларуска-польскія гурты ZNICH і RELIKT, а таксама польскія — DERWANA і SYRBSKI JEB. Музычнае свята адбудзецца ў знакамітым бары «Scena Chmielna», які стварылі беларусы.
Арганізатар фестывалю ў Варшаве Алесь Таболіч распавёў, чаму варта далучыцца да імпрэзы:
— Калядны фэст — гэта працяг фестывалю, які быў у Менску. Ён праходзіў на працягу 10-ці гадоў. Фестываль створаны Змітром Сасноўскім (гурт «Стары Ольса») і Віталём Супрановічам (які адсядзеў у турме і пакінуў краіну разам з жонкай). Фестываль забаронены ў Беларусі. Мы вырашылі яго аднавіць у фармаце: для беларусаў замежжа ў Польшчы. Гэта ўжо другі фестываль. У 2022 годзе праводзілі першы раз. Зараз ён праходзіць у новым клубе: «Сцена Хмельна» ў цэнтры Варшавы.
На пытанне, чым адметная гэтая падзея, Алесь адказвае:
— Зараз да беларускіх гуртоў далучыліся і польскія гурты фолк, метал і рок-сцены. Таксама мы плануем усё ж такі яго рабіць больш шырэйшым, калі гэта атрымаецца, як фінансава, так і падтрымкай беларусаў замежжа. Пакуль ініцыятыва ідзе толькі ад мяне. Я з павагай стаўлюся да тых людзей, якія гэта рабілі шмат гадоў, яны як аднадумцы, сябры. Каляды, як і Купалле, і Гуканне Вясны, і Багач — усё святы, якія звязаны з нашай культурай, якую мы плануем адраджаць па-за межамі Беларусі.
Далучайцеся да святкавання Калядаў!
Калядны фэст адбудзецца 23 снежня ў Варшаве.
Дзе: Scena Chmielna Klub Bar, Nowy Świat 27A
Адкрыццё брамы: 17:00
Пачатак канцэрта: 18.00