1 жніўня 1794 г. адбылася Слонімская бітва. Войска РП супрацьстаяла расейскаму з мэтаю прыкрыць Вільню і не дапусціць захопу Берасця. Па нечаканым для расейскага генерала і смелым наступе перамогу здабыло войска Караля Серакоўскага, генерал-маёра арміі Касцюшкі.