29 ліпеня 1939 г. Менск* назвалі Мінскам. У 1991-м гораду паспрабавалі вярнуць гістарычнае імя**, але Вярхоўны Савет адхіліў прапанову.
*Назву «Менск» можна адшукаць на пастаменце Леніну на плошчы Незалежнасці, на каналізацыйных люках ці ў назвах кавярняў. **Лявон Вольскі адгукнуўся на гэтую падвойнасць песняй «Менск і Мінск».