12 жніўня 1956 г. у Лядне нарадзіўся палітык Мікалай Статкевіч. З адукацыі вайсковец*. Яго звольнілі ў 1993 г. праз заклік не накіроўваць салдат на чужыя войны. У 2012 г. атрымаў прэмію імя Юрыя Захаранкі. Палітычны вязень, у 2021 г. пакараны 14 гадамі пазбаўлення волі. Па агучванні прысуду выгукнуў: «Жыве Беларусь!»
*Чатыры гады служыў за Палярным кругам.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары
«Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch