«Пасьля Курапатаў, Хатыні і Чарнобылю незалежнасьць Беларусі выглядала як цуд, які мае нябеснае паходжаньне. Але як зерне ўродзіць толькі на апрацаванай глебе, гэтак і цуды звальваюцца толькі туды, дзе іх чакаюць, рыхтуюць і гатовыя прыняць». Каментарый Аляксандра Лукашука (Радыё Свабода) да кнiгi Сяргея Навумчыка «Дзевяноста першы»
Тым часам працягваем барацьбу за свабоду i незалежнасьць i прапануем чарговы падбор самвыдату за апошнія 2 тыднi.