Ларыса Геніюш — грамадская дзяячка, паэтка, сімвал антысавецкага супраціву.
У 1937—1947 гг. жыла ў Празе. Наладзіла сувязі з беларускай эміграцыяй, удзельнічала ў працы ўраду БНР на эміграцыі. У сакавіку 1943 стала Генеральным сакратаром ураду і займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архіву БНР. Апекавала беларускіх эмігрантаў, палітычных уцекачоў, беларускіх работнікаў і ваеннапалонных у Германіі. Брала ўдзел у Другім Усебеларускім кангрэсе.
Савецкія ўлады дамагаліся экстрадыцыі Геніюшаў, ставячы ім у віну «антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць» падчас вайны. У 1948 г. была арыштаваная чэшскімі ўладамі і перададзеная савецкім уладам.
У турме ў Менску яе дапытваў міністар дзяржбяспекі БССР Лаўрэнці Цанава, які хацеў здабыць архівы БНР. Нічога не дамогшыся ад Ларысы, ён падчас допытаў лямантаваў на падначаленых: «Вы ее испортили, она держит себя, как дама… Бить ее, допрашивать день и ночь…»
Пражыўшы 36 цяжкіх гадоў у СССР, Ларыса так і засталася грамадзянкай БНР, адмовіўшыся прымаць савецкі пашпарт.