Год таму мы святкавалі Дзень Волі ва Украіне. Збіраліся на Майдане, стаялі ў паўкіламетровым ланцугу…

Год таму мы святкавалі Дзень Волі ва Украіне. Збіраліся на Майдане, стаялі ў паўкіламетровым ланцугу салідарнасці ўздоўж Крэшчаціка.

Сёння мы не маем магчымасці нічога святкаваць, бо нас бамбуюць. Зараз мы ці дапамагаем нашым братам-украінцам у баі, ці валанцёрым, ці сядзім у бомбасховішчах.

Найлепшы падарунак, які можаце зрабіць нам вы, нашы суайчыннікі па ўсяму свеце, нашы дыяспары, – гэта прасіць свае ўрады закрыць неба над Украінай. Больш нам нічога не трэба.

Дзень Волі – гэта пра еднасць беларусаў і пра нашу салідарнасць і ўзаемападтрымку. Калі ласка, зрабіце гэта.

Жыве Беларусь!
Слава Україні!