КДБ затрымала і працягвае трымаць ў закладніках непаўналетняга брата адміністратара канала @belzhd_live. Гэта канал, які праз падтрымку беларусаў публікуе звесткі пра рух расійскай ваеннай тэхнікі па чыгунках Беларусі.
Эканомія ў школьных сталоўках у Баранавічах – дзяцей з вёсак не накормяць, калі яны будуць вучыцца ў гарадской школе. А настаўнікам нават нельга набыць абед за грошы.