Беларускія ўлады даўно пачалі турбавацца хто на дзяржаўнай службе (рабоце) паходжаньнем з Украіны. У…

Беларускія ўлады даўно пачалі турбавацца хто на дзяржаўнай службе (рабоце) паходжаньнем з Украіны. У першую чаргу інфа пра украінцаў пачала зьбірацца па сілавых структурах. Больш таго пад увагу патрапілі нават беларусы якія заканчвалі вайсковыя вучэльні на тэрыторыі Украіны. Трэба адзначыць што сярод кіраўніцтва беларускага Міністэрства Абароны дастаткова багата этнічных украінцаў. Частка афіцэраў , прадчуваючы нядобрае, пачала звальняцца сама. Літаральна пару тыдняў таму падобнае ўказаньне выявіць усіх этнічных украінцаў пракацілася па ўсіх дзярустановах. Але інфармацыя была толькі пра выклікі ў т.зв кампэтэнтныя ворганы і суразмовы – адкуль, якія сувязі падтрымліваеце, і якіх поглядаў прытрымліваецеся. Больш інфармацыі не было. І вось “з зямлі” прыляцела вестачка :
“Вітаю! Ёсць звесткі, што работнікаў чыгункі – украінцаў па нацыянальнасці, усіх пераводзяць на працу, не звязаную з рэльсамі і лакаматывамі”.
Хаця мусім адзначыць што упраўленьне чыгункі і сярод беларусаў правяло ідэялагічную чыстку – некаторых беларусаў проста звольнілі. У штат Управы ўвялі колькі гэбэшнікаў, забаранілі доступ да раскладу перасоўваньня цягнікоў без спецдазволу. Ну і колькі дзён таму былі праблемы з тэлеграм каналам дзе беларускія чыгуначнікі выкладалі даступную ім інфу па раскладу руху цягнікоў. Брата адміна гэтага канала спачатку арыштавалі а потым кінулі ў Навінкі