Асьцярожна – дзьверы зачыняюцца. Наступны прыпынак…прэзентацыя альбома “Take Minsk home” Што за …

Асьцярожна – дзьверы зачыняюцца. Наступны прыпынак…
прэзентацыя альбома “Take Minsk home”

Што за альбом?

Пра настальгію па Менску. Па матывах выставы “Хачу дадому”.

Што будзе на прэзентацыі?

Альбом з фатаграфіямі (дадаткова з тымі, якія не ўвайшлі ў выставу).
Можна будзе пагартаць, пачытаць, акунуцца ў атмасферу Менска. І, вядома ж, забраць дадому.

Дыялог са стваральнікамі фатаграфій і альбома.
Хлопцы і дзяўчаты, якія не змогуць прыйсці, усё роўна будуць з намі віртуальна, так што можна будзе пагаварыць і з імі.

Рэфлексія на тэму дома і вымушанай эміграцыі з псіхалагіняй vola_saroka
Гэта будзе такая фотатэрапія, каб кожны сышоў з рэсурсам і цеплынёй, а не яшчэ адной ранай у сэрцайку. Можна будзе падзяліцца сваімі думкамі і пачуццямі ў бяспечнай атмасферы – і зазнаць шмат падтрымкі, якой часта не хапае.

Вельмі смачная кава ад вельмі класных барыста inclusive.barista.warsaw
Адна іх энергія – гэта агонь (а дадайце да гэтага яшчэ і каву – ідэальна )

І, вядома, знаёмствы і ўтульныя размовы – любімая класіка, што не старэе

Дзе?
Беларускі Моладзевы Хаб
plac Konstytucji 6
Warszawa

Калі?
07.04 у 18:30

Абдымаем і чакаем вас з нецярпеннем