Амбасадар Латвii ў Беларусі Эйнарс Семаніс наведаў выставу «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020» у …

Амбасадар Латвii ў Беларусі Эйнарс Семаніс наведаў выставу «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020» у Dubultu Art Station у Юрмале

Ён падкрэсліў падтрымку Латвіяй дэмсілаў Беларусі і падзякаваў стваральнікам выставы – І. Штэймане, Дз. Давыдаву i Р. Бегляку ад аб’яднаньня беларусаў Латвіі “Суполка”, І. Эвэртэ ад аб’яднаньня “FreeBelarus”.

Куратары выставы І. Штэймане і Дз. Давыдаў падкрэсліваць, што праект «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020» паказвае новую дэмакратычную культуру Беларусі, яе этычныя прынцыпы, творчыя стратэгіі і візуальныя элементы. Дэмакратычная культура Беларусі, на думку стваральнікаў выставы, еўрапейская, міралюбная, стваральная і мае выразныя чалавечыя мэты. Экспазіцыю структуруюць восем храналагічных гісторый лета і восені 2020г ў фотаздымках, каментарыях і практычнай атрыбутыцы. На арт-станцыі таксама прадстаўлены плакаты беларускага дызайнера Уладзіміра Цэслера і работы керамісткi Ганны Мядзведзевай.

Кожны дзень з 9.00 да 17.30, да 28 траўня

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну